АМАП сумесна з іншымі спецпадраздзяленнямі правёў баявую трэніроўку

20 мая 2016

Заложнікі вызваленыя, бандфармаванне знішчана. АМАП сумесна з іншымі спецпадраздзяленнямі правёў баявую трэніроўку ва ўмовах максімальна набліжаных да рэальных. У аснове класічная легенда - тэрарысты захапілі будынак з заложнікамі. Пасля беспаспяховых перамоў было прынята рашэнне аб штурме. Перш заблакіравалі сам будынак і шляхі адыходу, толькі пасля пачаўся захоп. Снайперская страляніна, уваход у будынак праз вокны, зачыстка - усе гэтыя элементы байцы спецпадраздзяленняў адпрацавалі ідэальна.

Такія вучэнні праходзілі пад Мінскам тры дні. Запланаваныя ўстаноўкі байцы выканалі на выдатна.