АМАП адзначае 30-годдзе

22 ноября 2018

30 гадоў на варце парадку. 22 лістапада сваё прафесійнае свята адзначае атрад міліцыі асаблівага прызначэння. У 1988 годзе загадам міністра ўнутраных спраў СССР па ўсёй краіне было створана 19 атрадаў, у тым ліку і ў Мінску. За 30 гадоў АМАП заняў сваю нішу ў нацыянальнай сістэме бяспекі Беларусі і вырас у самастойнае спецпадраздзяленне. Сёння без байцоў АМАПа не абыходзіцца ні адно масавае мерапрыемства. Таксама на плечы супрацоўнікаў ускладзеныя затрыманні асабліва небяспечных злачынцаў, патруляванне сталічных вуліц і дзяжурствы на важных аб'ектах.

Дзмітрый Балаба, камандзір АМАП ГУУС Мінскага гарвыканкама: "АМАП - гэта моцнае, сур'ёзнае падраздзяленне, узброенае паводле апошняга слова тэхнікі. У нас сёння ёсць усё для выканання тых задач, якія перад намі ставіць наша кіраўніцтва, кіраўніцтва краіны, кіраўніцтва МУС, кіраўніцтва ГУУС; атрад можа выконваць любыя задачы".

Напярэдадні базу АМАП ва Уруччы наведалі расійскія калегі. Паказальныя выступленні нашых праваахоўнікаў заслужылі самыя высокія ацэнкі.