"Амікрон": новы штам каранавіруса выклікае ўсё больш пытанняў

29 ноября 2021

Новы штам каранавіруса выклікае ў свету ўсё больш пытанняў. Шэраг дзяржаў забаранілі паездкі ў краіны Паўднёвай Афрыкі з-за выяўленага ў іх амікрона. Там ужо назвалі такія меры дыскрымінацыяй. Як заяўляюць у Афрыканскім саюзе, цяперашняя сітуацыя стала вынікам "правалу намаганняў, накіраваных на хуткую і збалансаваную вакцынацыю ва ўсім свеце". Бо вялікая доля прэпаратаў ад кавіду была даступная толькі краінам Захаду. 

СААЗ: Няма даных, што "амікрон" больш небяспечны за іншыя штамы 

СААЗ тым часам заклікае не панікаваць. Даследаванняў амікрон-штаму пакуль недастаткова, каб рабіць адназначныя высновы. Дакладна не пацверджана, ці з'яўляецца новы варыянт каранавіруса больш заразным. Адсутнічаюць доказы і цяжэйшага працякання хваробы. 

Некаторыя краіны, тым не менш, вырашылі перастрахавацца. У Ізраілі за носьбітамі новага штаму па геалакацыі будуць сачыць спецслужбы. Калі распаўсюджванне "амікрона" стане масавым, ад сочкі за заражанымі адмовяцца.