Алімпійскую форму Беларусі зараз можа купіць любы ахвочы

3 ноября 2016

Камплекты адзення нашай дэлегацыі на гульнях у Рыа даступныя для заказу ў Інтэрнэце.

Калекцыя створана літоўскай кампаніяй і пашытая на фабрыцы ў Лідзе. У экіпіроўцы скарыстаныя колеры, якія асацыююцца з дзяржаўнай сімволікай нашай краіны. Джэмпер, напрыклад, каштуе амаль 110 рублёў, а спартыўная куртка - 220. У продажы ёсць кашулі пола і штаны.