Алімпійскі ўрок у Дзень ведаў правёў НАК

1 сентября 2020
Алімпійскі ўрок у Дзень ведаў правёў Нацыянальны алімпійскі камітэт. Ужо другі год запар ён прайшоў у фармаце  інтэлектуальнага турніру. 16 каманд з абласцей і горада Мінска  адказвалі на пытанні і заданні. Дарэчы, былі не толькі пра спорт. Акрамя  вучняў школ  у саставы  калектываў  увайшлі знакамітыя беларускія атлеты, сярод якіх алімпійскія чэмпіёны Аляксандр Раманькоў (фехтаванне) і Аляксандр Багдановіч  (веславанне на каноэ), прызёры Гульняў чатырохгоддзя  Наталля Цылінская, якая вызначылася ў веласпорце, Любоў Чаркашына -  у мастацкай гімнастыцы, трыумфатары чэмпіянатаў свету і Еўропы. Знакамітыя госці ўпэўнены, што іх прыклад натхніць на спартыўныя дасягненні і  маладое пакаленне. 

Спецыяльна да новага навучальнага года НАК Беларусі падрыхтаваў для школьнікаў навукова-папулярнае выданне  "Хутчэй. Вышэй. Мацней". У ім можна даведацца  пра гісторыю, традыцыі і сучасны алімпійскі рух.