У спартыўнай школе пад Лагойскам рыхтуюць алімпійскі рэзерв па біятлоне. Паказваць лепшы вынік і замацаваць яго шматразовымі паўторамі з усіх сіл імкнуцца выхаванцы Плешчаніцкай спартыўнай школы на штодзённых трэніроўках. Маладыя біятланісты на снежнай дыстанцыі з сёмага класа. У многіх атлетычныя здольнасці закладзены ў генах. Сярод сваякоў у многіх прафесійныя спартсмены.
Спартыўная база вучылішча алімпійскага рэзерву ў Плешчаніцах на высокім узроўні. Біятлон тут - дысцыпліна нумар адзін. Чэмпіёнка Людміла Калінчык, Максім Варабей - удзельнік Кубка свету па біятлоне пачыналі сваю кар'еру менавіта тут. Для паспяховага старту сёння ў спарткомплексе створаны ўсе ўмовы.
Алімпійскі рэзерв па біятлоне
5 февраля 2021













