Алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў - сёння ў "Актуальным інтэрв'ю"

24 августа 2016

Ён выклікаў фурор на Летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, і яго майстэрству здзіўляліся нават самыя сур'ёзныя апаненты. Уладзіслаў Ганчароў стаў першым беларускім алімпійскім чэмпіёнам па скачках на батуце і заваяваў адзіны медаль зборнай Беларусі ў Рыа-дэ-Жанэйра найвышэйшай годнасці. Як гэта - стаць у 20 гадоў пераможцам галоўных Гульняў чатырохгоддзя, як захоўваць матывацыю на далейшую кар'еру, і што ў сваім жыцці ён ставіць на першае месца. І гэта не спорт. 

Алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў у "Актуальным інтэрв'ю" - сёння, пасля "Панарамы".