Алімпійская форма для балельшчыкаў з'явілася ў буйных універмагах Беларусі

5 февраля 2018

Падтрымаць беларускіх алімпійцаў і спартыўныя трэнды - алімпійская форма для балельшчыкаў з'явілася ў буйных універмагах краіны. У калекцыі камплекты ў стылі кэжуал і парадныя касцюмы - іх упрыгожваюць нацыянальныя матывы, а сама форма выканана ў актуальных у гэтым сезоне чырвоных і шэрых адценнях. Падтрымаць зборную ў такім стыльным фармаце можна і ўсёй сям'ёй - для балельшчыкаў паступілі ў продаж папулярныя камплекты family look.

Людміла Лабкова, дызайнер адзення: "Асаблівасць гэтай калекцыі ў тым, што яна першая. Гэта спроба пяра. Мы хочам паглядзець на рэакцыю беларусаў на гэты прадукт і гэты настрой. Якасць выдатная, вельмі практычныя мадэлі. І па-трэцяе, гэты маленькі надпіс "Беларусь" выклікае глыбокі гонар. Таму я спадзяюся, што гэты праект, як стартавы, увойдзе ў гісторыю беларускай моды".

Уладзімір Астроўскі, намеснік старшыні канцэрна "Беллёгпрам": "Гэта адзенне ўжо прадстаўлена і выклікае вялікую цікавасць у пакупнікоў. Вельмі цікава - гэта і спадарожныя тавары, гэта сумкі, рукзакі, абутак. Для спартсменаў гэта экіпіроўка як раз тое, што трэба для таго, каб атрымаць задавальненне ад даспаборніцкага і пасляспаборніцкага перыяду".

Над стварэннем вялікай калекцыі для балельшчыкаў працавалі некалькі беларускіх прадпрыемстваў. У дадатак да спартыўных убораў у продаж паступілі стылізаваныя рамяні, сумкі і галаўныя ўборы.