Алімпіяда сярод фінансава адукаваных дзяцей праводзіцца трэці год запар

23 ноября 2016

Да якога часу можна будзе карыстацца старымі грашыма, як разлічыць працэнт па укладах. Школьнікі Мінскай вобласці сёння прымаюць удзел у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. За адну гадзіну самыя фінансава адукаваныя навучэнцы школ і гімназій павінны адказаць на 31 тэставае пытанне і напісаць невялікае эсэ на тэму "Як узаемазвязаны рызыка і прыбытак". У выніку лепшымі сярод 64 удзельнікаў сталі прадстаўнікі Вілейскага, Маладзечанскага і Чэрвеньскага раёнаў.

Алімпіяда сярод фінансава адукаваных дзяцей праводзіцца трэці год запар пры падтрымцы Нацбанка, які з 2012 года рэалізуе меры па павышэнні фінансавай граматнасці сярод насельніцтва.