Актыўна ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны гатова і моладзь. Вялікія будоўлі, акцыі ў падтрымку ветэранаў і добраўпарадкаванне помнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Кіраўнік дзяржавы ў сваю чаргу даручыў разгледзець прапанову аб'явіць будаўніцтва музея ў Хатыні ўсебеларускай моладзевай будоўляй.
Як запэўнілі нашага карэспандэнта Святлану Лук’янюк, такую ініцыятыву юнакі і дзяўчаты сустрэлі з энтузіязмам і гатоўнасцю папрацаваць разам.













