Алегу Газманаву - 70

22 июля 2021
Знакамітаму спеваку і музыканту Алегу Газманаву сёння спаўняецца 70 гадоў. Сваю групу ён стварыў яшчэ ў 1989-м  і тады ж напісаў альбом "Эскадрон", які прынёс яму славу. Газманаў - народны артыст Расіі,  узнагароджаны ордэнамі Пашаны, Дружбы народаў і шэрагам іншых. Артыста заўсёды звязвалі з Беларуссю самыя цёплыя адносіны, ён рэгулярна прыязджаў да нас з канцэртамі. З юбілеем Алега Газманава павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсё жыццё музыканта - прыклад самаадданага служэння мастацтву, і ў нашай краіне Газманаў заўсёды будзе жаданым госцем.