Алега Навіцкага прызналі прыдатным да чарговага палёту ў космас

24 января 2018

Аб гэтым ён паведаміў у сваім Instagram. Дабро дала Галоўная медыцынская камісія. Спецыялісты вывучалі даныя абследаванняў нашага суайчынніка, якія былі атрыманыя за час паўгадавога назірання за станам здароўя 46-гадовага касманаўта. Як адзначыў Алег Навіцкі, зараз засталося дачакацца прызначэння ў экіпаж і наперад!