Алег Навіцкі завяршыў свой трэці палёт у космас

17 октября 2021

Родныя Алега Навіцкага не змаглі прыехаць у Казахстан. Але да  яго вяртання  прыгатавалі любімыя стравы касманаўта - бульбяны пірог, свіныя рэбрышкі, бярозавік і нарачанскі хлеб. Таксама вырасцілі  зялёны лук і перцы. Пасля паўгода ў космасе  арганізму неабходныя натуральныя вітаміны. У гэтым палёце Алег Навіцкі ажыццявіў сваю даўнюю мару - выйшаў у адкрыты космас, прычым тройчы. 

У гэтую экспедыцыю Алег Навіцкі ажыццявіў тры выхады ў адкрыты космас 

Сёння вечарам Алег Навіцкі  павінен  вярнуцца спецыяльным бортам  на ваенны аэрадром Чкалаўскі. Касманаўта і здымачную групу  чакае рэабілітацыя. Адразу пасля прылёту яны адправяцца ў санаторый, дзе пад наглядам урачоў  будуць аднаўляць сілы  пасля працы  ў бязважкасці.