Алег Навіцкі пажадаў беларускім спартсменам паспяховага выступлення на Алімпіядзе

24 января 2018

Паспяховага выступлення беларускім спартсменам у відэазвароце пажадаў наш суайчыннік касманаўт Алег Навіцкі (відэа).

Дарэчы, напярэдадні стала вядома, што касманаўта Алега Навіцкага прызналі годным да чарговага палёту на арбіту. Згоду дала галоўная медыцынская камісія. Зараз засталося дачакацца прызначэння ў экіпаж.