Алег Газманаў дасць сольны канцэрт з Прэзідэнцкім аркестрам

23 февраля 2020
Музычны прэзент спецыяльна для беларусаў да Дня абаронцаў Айчыны вязе ў Мінск народны артыст Расіі Алег Газманаў! Сёння ўвечары ў Палацы Рэспублікі прагучаць яго папулярныя песні ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра. Такі тандэм - упершыню на беларускай сцэне. Ва ўнікальнай аранжыроўцы  больш за дзясятак сапраўды народных кампазіцый. Усяго ў трэк-лісце 20 песень. Сярод іх - "Мае ясныя дні", "Афіцэры", "Есаул" і "Адзіная". Напярэдадні эксклюзіўна для Агенцтва тэленавін Алег Газманаў падзяліўся сваімі адчуваннямі перад канцэртам.

На сольны канцэрт Газманава распрададзена больш як 2,5 тысячы білетаў

Дарэчы, квіткі на канцэрт разляцеліся хутка. У пятніцу ўжо было распрададзена больш за 2 з паловай тысячы білетаў. Іх цана вар'іруецца ад 46 да 154 рублёў.