Акунуцца ў свет водараў. У Батанічным садзе Мінска цвітуць лілеі. Ярка-жоўтыя, ружовыя, двухколерныя, пышныя і карункавыя - пялёсткі бутонаў здзіўляюць разнастайнасцю. У калекцыі - больш за паўтысячы сартоў. Пераважная большасць - азіяцкія гібрыды. У адрозненне ад лілей так званыя лілейнікі - расліны аднаго дня. Раскрываецца кветка толькі на суткі.
Палюбавацца прыроднай прыгажосцю лілейнікаў можна да пачатку жніўня, лілей - да кастрычніка.













