Канчатковыя абвінавачанні прад'яўленыя былому мэру горада Гомеля

23 мая 2013

Следчы камітэт завяршыў папярэдняе следства па крымінальнай справе ў  адносінах да службовых  асоб Гомельскага гарвыканкама. Канчатковыя абвінавачанні прад'яўлены былому мэру, а таксама чатыром чыноўнікам Упраўлення капітальнага будаўніцтва. Падчас следства ўстаноўлена, што абвінавачаныя ў 2011 годзе незаконна размеркавалі паміж сабой, сваімі  роднымі і знаёмымі 24 кватэры, якія прызначаліся для гамяльчан, чые  дамы былі пераведзены ў нежылы фонд.
Чыноўнікам  пагражае ад 2  да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. У выніку жыллёвай аферы дзяржбюджэт недаатрымаў амаль 4 мільярды рублёў. Падчас следства кватэры вярнулі дзяржаве. Крымінальная справа перададзена пракурору і ўжо потым яна будзе перададзена ў суд.