Каля тысячы школьнікаў наведаюць ПВТ падчас зімовых канікул

3 января 2020
У Парк высокіх тэхналогій на зімовых канікулах  у якасці экскурсантаў. Кампаніі - рэзідэнты ПВТ у першыя дні года прымаюць навучэнцаў школ Мінска, Магілёва, Брэста, Гродна і Полацка ў рамках адукацыйнай акцыі. Дзеці змогуць пазнаёміцца з ІТ-спецыялістамі, задаць пытанні, пабываць у офісах ПВТ і даведацца, якія прафесіі запатрабаваны ў гэтай сферы. Зараз у Парку высокіх тэхналогій каля 750 рэзідэнтаў. 2019 стаў для ПВТ вельмі паспяховым. Прыток новых кампаній і экспарт інфармацыйных паслуг перавысіў рэкордныя паказчыкі.

ПВТ працягвае рэалізацыю адукацыйнага праекта "STEM-класы"


Парк высокіх тэхналогій працягвае рэалізацыю маштабнага адукацыйнага праекта  "STEM-класы". У абсталяваных неабходнай тэхнікай кабінетах вучні могуць займацца праграмаваннем, робататэхнікай, 3D-мадэляваннем і прыродазнаўчымі навукамі. У 2020 у рамках праекта  будзе абсталявана яшчэ каля сотні STEM-класаў.