Каля тысячы грузавікоў пакуль не могуць выехаць з Беларусі ў Літву

9 октября 2017

Такія звесткі Дзяржпагранкамітэта. Вядома, што затор утварыўся з-за таго, што літоўская мытня пераўсталёўвала праграмнае забеспячэнне. Таксама выезду чакаюць грузавікі на беларуска-латвійскай і беларуска-польскай межах. Нягледзячы на складаную сітуацыю ў пунктах пропуску з боку Літвы, Латвіі і Польшчы, беларускі бок працуе ў штатным рэжыме.