Каб накарміць сваіх гадаванцаў, Барыс Шакала штодня паднімаецца ў чатыры раніцы. У рацыёне птушак - арэхі, садавіна, кашы, прарошчанае насенне і спецыяльны корм з вітамінамі. Трохразовае харчаванне як мінімум. Абавязковыя чыстка вальераў, дэзінфекцыя. Утрыманне такога птушніка - задавальненне не з танных, каласальная праца і вялікая адказнасць. У вальерах суседнічаюць аўстралійскія хахлатыя галубы, афрыканскія белатварыя совы-сплюшкі, свяшчэнныя майны, папугаі розных відаў і памераў.
Жыццём птушак Барыс цікавіцца з дзяцінства. Разам з братам Сяргеем, які жыве ў Нясвіжы, яны стварылі ўнікальную для краіны калекцыю экзатычных птушак. Браты сталі першымі арнітолагамі ў Савецкім Саюзе, якім удалося атрымаць патомства ад кубінскага амазона.
На выпадак пахаладання для птушак ёсць домікі, якія абаграваюцца. Некаторыя экзоты за гады жыцця ў нашых шыротах адаптаваліся і не проста пераносяць тэмпературу да мінус 25, але нават гняздуюцца зімой.
Які ж птушыны двор без куратніка? Але тут нават гэтыя хатнія птушкі - экзотыка. Напрыклад, гэты мігрант з Паўднёвай Амерыкі - араўкан - не мае хваста, але затое ля шыі такія своеасаблівыя бакенбарды. Гэта адзіныя птушкі ў свеце, якія нясуць бесхалестыраваныя яйкі.














