Каля 95 % беларускіх школ атрымалі пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года

21 августа 2018

У сталічным рэгіёне не маюць допуску пакуль усяго 3 навучальныя ўстановы. У іх зараз завяршаецца капітальны рамонт. Дакументы яны атрымаюць не пазней за 25 жніўня. Сёлета ў Мінскай вобласці 1 верасня ў школы прыйдуць 156 тысяч школьнікаў. З іх 16 тысяч - першакласнікі.

Дарэчы, зараз ратавальнікі праводзяць рэспубліканскую акцыю "У цэнтры ўвагі - дзеці". Да канца верасня спецыялісты наведаюць заняткі ў школах і садах і нагадаюць дзецям аб правілах паводзінаў і бяспекі.