Каля 7 млн адзінак незаконнай піратэхнікі канфіскавана ў Беларусі

26 декабря 2018

Сёння МНС нагадала, што права ўвозу піратэхнікі ў краіну маюць толькі юрыдычныя асобы, якія атрымалі на гэта дазвол. Уся прадукцыя ў абавязковым парадку праходзіць сертыфікацыю. У перадсвяточныя дні на ўзмоцнены рэжым працы перайшла ДАІ. Па традыцыі ў навагоднюю ноч будзе зменена схема дарожнага руху ля месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў, таму асабістыя паездкі рэкамендуюць запланаваць загадзя. Вялікая ўвага будзе нададзена і бяспецы грамадзян.

Масавыя гулянні будуць арганізаваныя ў сталіцы ля Палаца спорту, на Кастрычніцкай плошчы і ля Нацыянальнай бібліятэкі. Яны пройдуць з 23:00 31 снежня да 4:00 1 студзеня.