Каля 50 брыгад хуткай дапамогі штодзень будуць дзяжурыць на месцах правядзення Еўрапейскіх гульняў

15 ноября 2017

Пра гэта сёння паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Зараз спецыялісты распрацоўваюць штатны расклад для ўрачоў. Медыкам таксама дапамогуць валанцёры - набіраць будуць студэнтаў медыцынскіх ВНУ і каледжаў з добрым веданнем англійскай мовы. У месцах пражывання ўдзельнікаў Еўрагульняў урачы будуць дзяжурыць кругласутачна.