Каля 200 Дзядоў Марозаў і Снягурак сабраліся ў Магілёве

8 декабря 2013

Каля 200 Дзядоў Марозаў і Снягурак сабраліся сёння ў Магілёве. Тут быў дадзены старт штогадовым шэсцям галоўных дзеючых асоб Новага года. На плошчы Леніна яны запалілі агні на галоўнай ёлцы вобласці. Сёлета першае шэсце прайшло незвычайна рана. Традыцыйна гэтыя мерапрыемствы праводзіліся напрыканцы снежня. Ранняму старту святаў гараджане толькі радыя.


І сёння ж у Магілёве адкрылі памятны знак, які з гэтага часу будзе нагадваць пра галоўную падзею года. 2013-ы Магілёў правёў у якасці культурнай сталіцы Беларусі і краін СНД. Ужо заўтра гэты ганаровы статус урачыста перададуць адразу двум гарадам: Алматы і Ошу.