Каля 200 чалавек штоквартальна ў Мінску і Мінскай вобласці атрымліваюць групу інваліднасці па зроку

18 июля 2013

Каля 200 чалавек штоквартальна ў Мінску і Мінскай вобласці атрымліваюць групу інваліднасці па зроку. Толькі ў сталіцы такіх людзей больш за шэсць тысяч. Стварэнне для іх камфортных умоў для жыцця прадугледжвае праграма безбар'ернага асяроддзя. Да канца года ў Мінску амаль 300 сацыяльных аб'ектаў пераўсталююць у адпаведнасці з асаблівасцямі перамяшчэння інвалідаў.


Станіслаў Ліпскі працягне тэму.


У сталіцы амаль 120 тысяч інвалідаў - у кожнага свая гісторыя... Напрыклад, вось гэтая кампанія аб сваіх асаблівасцях - а яны інваліды па зроку - успамінаюць толькі, калі даводзіцца нешта прачытаць, аднак не адчайваюцца - банальна часу няма: сям'я, праца, спорт. Дарэчы, сёння гэтая каманда - дружына Мінскай вобласці - адправілася ў Пінск на чацвёртую рэспубліканскую спартакіяду.


Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі такія старты - гэта перш за ўсё сустрэча з сябрамі, псіхалагічны адпачынак. І калі гэтую задачу яны самі вырашаюць, то праблему адаптацыі горада для камфортнага жыцця інвалідаў павінна вырашыць праграма стварэння безбар'ернага асяроддзя.


На мінулым тыдні кіраўніцтва Беларускай чыгункі выступіла з ініцыятывай стварыць такія элементы на сталічных вакзалах. Банкі пераабсталявалі банкаматы з улікам асаблівасцяў інвалідаў.


Вось гэты банкамат - адзін з этапаў стварэння безбар'ернага асяродзя ў сталіцы. Вонкава ён ні чым не адрозніваецца ад звычайнага, акрамя вось гэтага раздыма для навушнікаў, спецыяльная праграма дубліруе гукавым сігналам алгарытм дзеянняў інвалідаў па зроку.


Аднак такіх банкаматаў аб'ектыўна, пакуль не хапае. У кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама сёння цікаваліся наступнымі крокамі стварэння безбар'ернага асяроддзя, тэрмінамі яго ажыццяўлення.


Фінансаванне праграмы ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў выканаўцаў.


Кантроль за выкананнем праграмы штоквартальна ажыццяўляе сумесная група прадстаўнікоў Мінгарвыканкама і старшынь грамадскіх арганізацый інвалідаў, па ініцыятыве якіх і выбіраюцца аб'екты - для наступнага кроку да стварэння безбар'ернага асяроддзя.