Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Асноўная задача - праз пяць гадоў пабудаваць больш за 1 300 такіх станцый. Новыя аб'екты дазволяць дадаткова забяспечыць якаснай пітной вадой больш як 900 тысяч чалавек. Не менш важна вырашыць і пытанне ачысткі сцёкавых вод. Да 2025 года Мінск павінен быць цалкам забяспечаны пітной вадой з падземных крыніц. Распрацавана адпаведная праграма.
Таксама зараз рыхтуецца шэраг нарматыўных прававых актаў, дзе будуць адлюстраваныя рашэнні, адобраныя Прэзідэнтам па выніках нарады ў Полацку па развіцці ЖКГ. У прыватнасці, плануецца спрасціць рэгістрацыю зямельных участкаў для абслугоўвання аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, шматкватэрных жылых дамоў, а таксама знізіць кошт гэтых працэдур.
Каля 120 станцый абезжалезвання вады ўведзеныя ў Беларусі з пачатку года
27 июля 2020













