Больш за 200 тысяч адзінак школьнай формы да пачатку навучальнага года выпусцяць на Салігорскім швейным прадпрыемстве. Строгія касцюмы, сукенкі ў клетку, камізэлькі з баскай і блузкі з карункамі. Прадпрыемства пачало вытворчасць адзення для школьнікаў на некалькі тыдняў пазней за звычайнае. Віной таму пандэмія: увесну тут актыўна шылі ахоўныя маскі. Што да школьнай формы, то каля 25 % ад усёй колькасці экспартуюць на расійскі рынак.
Наталля Кулеш, намеснік дырэктара швейнага прадпрыемства г. Салігорска: "У гэтым сезоне вялікую стаўку мы зрабілі на функцыянальнасць адзення дзелавога стылю. Колеры, якія мы выкарысталі ў нашай калекцыі, усе стрыманыя, гарманічныя, бо гэта ўсё ж дзелавы стыль, які падкрэслівае не яркія тоны, якія павінны быць чорныя, сінія, белыя, малочныя адценні. Мы выкарыстоўваем у сваёй мадэлі дэкор: карункі, гіпюр, плісэ, элементы гафрэ. Вельмі папулярнымі застаюцца блузкі з трыкатажных палотнаў у камбінацыі з гіпюрам".
Новая калекцыя ўжо ў продажы. На выбар пакупніка каля 120 мадэляў школьнай формы. Найбольшым попытам у гэтым сезоне карыстаюцца сарафаны для дзяўчынак.
Каля 120 мадэляў школьнай формы Салігорскага швейнага прадпрыемства да новага навучальнага года
21 июля 2020













