Каля 10-ці беларусаў паехалі ваяваць пад сцягамі ІДІЛ

15 декабря 2015

Гэта сёння заявіў міністр унутраных спраў нашай краіны Ігар Шуневіч на пасяджэнні сесіі ў Палаце прадстаўнікоў. Цяжка сказаць, чым кіруюцца наваяўленыя экстрэмісты. Як гаворыцца, за кожным выпадкам асобная гісторыя. Аднак, на думку галоўнага міліцыянера Беларусі, галоўную ролю ў такіх пытаннях адыгрываюць грошы. Не думаючы аб наступствах і маралі, некаторыя асобы спадзяюцца такім суровым спосабам зарабіць. Праваахоўнікі адсочваюць звесткі наконт такіх камандзіровачных.

Ігар Шуневіч, Міністр унутраных спраў Беларусі: "Для мяне нават адзін чалавек, які вырашыў стаць баевіком, гэта ўжо шмат для нашай краіны, для нашага менталітэту і для таго, каб адчуваць сябе спакойнымі, разумеючы тое, што ён у любы момант можа вярнуцца з баявым вопытам адтуль, з гранатамі або са зброяй. Такія прэцэдэнты ёсць. Гэтак жа, як і з тымі, хто ўдзельнічае ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Такія прэцэдэнты ёсць, я ўтойваць гэтага не буду. Па кожным вядомым нам выпадку мы праводзім праверку і будзем даваць прававую ацэнку, безумоўна".

Таксама сёння стала вядома аб дапаўненнях у Крымінальна-выканаўчы кодэкс Беларусі. У Палаце прадстаўнікоў у першым чытанні пагадзіліся з ініцыятывай МУС. Зараз у турмах і калоніях будуць уведзеныя катэгорыі асуджаных. Заўзятыя рэцыдывісты будуць адбываць пакаранне асобна ад тых, хто трапіў за краты ўпершыню. Такія меры дазволяць пазбегнуць крымінальнай пераемнасці. Акрамя таго, законапраектам прадугледжваецца норма аб тым, каб дазволіць датэрміновыя спатканні ў штрафных ізалятарах.