Радыёлакацыённая станцыя Усход-Д прынятая на ўзбраенне беларускай арміі. Першы ўзор унікальнай ваеннай машыны ўжо працуе на поўную магутнасць у складзе 49-й радыётэхнічнай брыгады. Спецыялісты называюць усталёўку ўнікальнай - гэта распрацоўка айчыннага канструктарскага бюро Радар. Заяўлены час разгортвання ў баявое становішча - не больш як 8 хвілін. Яе працу забяспечвае малалікі разлік спецыялістаў. У ліку відавочных вартасцяў - устойлівасць да перашкодаў, высокія здольнасці па выяўленні малавышынных цэляў, у тым ліку і беспілотных лятальных апаратаў. Па зубах новаму ўзбраенню нават аб'екты, абароненыя сістэмай Stealth, якія ляцяць на вышыні аднаго метра над зямлёй. Далёкасць дзеяння - 360 кіламетраў.
Станцыя працуе ў дзяжурным рэжыме і забяспечвае выяўленне і трасаваае суправаджэнне паветраных цэляў усіх тыпаў. Пры неабходнасці яна можа функцыянаваць аўтаномна, ад уласнага генератара энергіі.














