Парламентарыі сустракаюцца з працоўнымі калектывамі

9 июля 2020
Парламентарыі нацэленыя надаваць больш увагі пацярпелым ад пандэміі прадпрыемствам - пра гэта ўчора заявіў старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў на сустрэчы з працоўным калектывам Мінскай шпалернай фабрыкі. Сёння тут працуе 145 супрацоўнікаў. Больш за палову прадукцыі адпраўляюць за мяжу. 

Сяргей Рачкоў,  старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:  "Зараз ідзе працэс аднаўлення эканамічнай актыўнасці. Але тым не менш ён ідзе вельмі павольна. Зважаю, чым мы, парламентарыі, можам дапамагчы, аказаць садзейнічанне на заканатворчым узроўні або законаўжывальным, а можа, дзесьці і парадай".

Трэба адзначыць, што фабрыка заўсёды была рэнтабельная. Але з-за сезоннасці, якая супала з пікам пандэміі, попыт на прадукцыю зменшыўся. Зараз праца на прадпрыемстве ідзе нармальным ходам.