Вялізны патэнцыял нашай краіны - у яе прасунутай і разумнай моладзі

13 июня 2016

Менавіта гэта адзначыў сёння Кіраўнік дзяржавы, гаворачы аб маладым пакаленні беларусаў, якім яшчэ трэба будзе прайсці свой шлях. І для многіх з іх у гэты дзень пачаўся важны перыяд у жыцці. У Беларусі стартаваў асноўны этап уступнай кампаніі. Свае сілы ў веданні беларускай мовы апрабавалі 21 тысяча і 717 абітурыентаў, 631 чалавек не з'явіўся на выпрабаванне. Такія лічбы літаральна некалькі гадзін таму нашым карэспандэнтам паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю краіны. Выпрабаванне доўжылася дзве гадзіны. Як заявілі ў дзяржкамісіі, ніякіх парушэнняў не было. У хвалюючую атмасферу ўступнай гонкі яшчэ раз акунулася Улада Карніцкая.