Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў Мазырскім і Столінскім раёнах

7 апреля 2020
У Беларусі з-за пажаранебяспечнай сітуацыі першыя абмежаванні на наведванне лясоў. Часовыя меры прынятыя ў Мазырскім і Столінскім раёнах. У рэгіёнах склаўся IV клас пажарнай небяспекі: стаіць гарачае, сухое надвор'е, няма ападкаў, пажар можа ўзнікнуць ад маленькай іскры. Адзначым, з пачатку 2020 года ў лясным фондзе зафіксавана 208 лясных узгаранняў. Гэта ў 4 разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.