Агонь II Еўрапейскіх гульняў прыбыў на Курган Славы

16 июня 2019

"Полымя міру" сустрэў мемарыяльны комплекс "Курган Славы". Павітаць агонь II Еўрапейскіх гульняў тут сабраліся больш як  500 чалавек. Урачыстая падзея пачалася з ускладання кветак да падножжа манумента і хвіліны маўчання. Пасля факеланосцы прабеглі па гераічнай мясціне, дзе 75 гадоў  таму савецкія салдаты і афіцэры змагаліся за вызваленне нашай Радзімы. Узначаліў калону беларускі цяжкаатлет Леанід Тараненка. Затым факел прыняла Алёна Ланская. Разам з актывістамі яна пераадолела роўна 241 прыступку і ўзняла "Полымя міру" на вяршыню помніка. Завяршылі эстафету Аляксей Грышын і Ірына Дарафеева запячатваннем агню. 

Усім, хто нёс агонь, уручылі дыпломы і памятныя знакі. Курган Славы – апошні пункт вялікага падарожжа эстафеты агню па Мінскай вобласці. Каля 35 кіламетраў аддзяляе "Полымя міру" ад цэнтра беларускай сталіцы. Мінск прыме агонь II Еўрапейскіх гульняў ужо заўтра.