Агонь II Еўрапейскіх гульняў пабываў у студыі Белтэлерадыёкампаніі

18 Чэрвеня 2019

"Полымя міру" працягвае запальваць сэрцы беларусаў. Сёння эстафету агню падхапілі паўсотні факеланосцаў і тысячы гледачоў па ўсёй сталіцы.

Літаральна некалькі хвілін таму святло агню II Еўрапейскіх гульняў  запоўніла і студыі Белтэлерадыёкампаніі. У яго промнях апынуліся вядучыя інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Факел стаў сімвалам таго, што гарачыя дні насталі  і для журналістаў. Ужо з заўтрашняга дня на стадыёне "Дынама" пачне працаваць мабільная студыя Агенцтва тэленавін.

Само ж полымя заўтра прадоўжыць  свой шлях. Пабывае на прамысловых гігантах сталіцы. Ну а кульмінацыя ў пятніцу  на стадыёне "Дынама", калі полымя ўспыхне ў чашы і  дасць старт II Еўрапейскім гульням.