"Вогнепальныя" абразы Веткі прэзентуюць у Нацыянальным мастацкім

23 июля 2021

Рэліквіі Веткаўскай школы іканапісу "запалалі" ў сценах Нацыянальнага мастацкага. Прэм'ерны праект - гэта вынік 19-гадовага даследавання таго, як майстры вядомага іканапіснага цэнтра і стараверы "адлюстравалі" пажары і катаклізмы. 40 прац арыгінальныя і мінімальна адрэстаўраваныя. Так, "вогненныя" вобразы Багамаці 17-га стагоддзя, фрагменты роспісу старой царквы, дзясяткі разьбяных кіётаў - усё калісьці было прыватнай уласнасцю і дагэтуль фіксуецца пад грыфам "Зроблена ў Ветцы".

Афіцыйна экспазіцыя з помнікамі музеяў Веткі, Гомеля і Брэста адкрыецца заўтра. Найбліжэйшыя два месяцы ў афішы мастацкага - куратарскія гадзіны і лекцыі па спадчыне буйнога іканапіснага цэнтра.