Абъяўлены прысуд былому выконваючаму абавязкі дырэктара кампаніі "Гарызонт Лагістык".

1 апреля 2015

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска абъявілі прысуд былому выконваючаму абавязкі дырэктара кампаніі "Гарызонт Лагістык". 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за атрыманне хабару і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Прадпрыемства "Гарызонт Лагістык" уваходзіць у структуру холдынга "Гарызонт", аказвае розныя паслугі, у тым ліку, дае ў арэнду памяшканні. Пытанні арэнды і дагаворы з камерцыйнымі фірмамі прывялі былога супрацоўніка "Гарызонт Лагістык" на лаву падсудных. Нагадаем, абвінавачанага ў ліпені мінулага года з доказамі злачынства ў момант перадачы грошай затрымалі барацьбіты з эканамічнымі злачынствамі. У кішэнях падазронага тады аператыўнікі знайшлі 950 долараў і 3 мільёны рублёў.

Вераніка Пасмецьева, старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Беларусі: "Падазроны складаў дагаворы арэнды па заніжаным кошце альбо зусім не афармляў неабходныя дакументы. За аказаныя паслугі сістэматычна атрымліваў узнагароды, чым прычыніў шкоду кампаніі холдынга ААТ "Гарызонт" на суму 87 мільёнаў рублёў".

Раман Бізюк, старшы памочнік пракурора Маскоўскага раёна Мінска: "У цэлым суд цалкам згадзіўся з пазіцыяй дзяржабвінавачання аб кваліфікацыі і мерах пакарання, знізіўшы толькі канчатковае пакаранне на 1 год, з 8 да 7 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму".

Адбываць пакаранне карупцыянер будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У законную сілу прысуд суду яшчэ не ўступіў. У абвінавачанага або яго абароны ёсць час абскардзіць яго на працягу 10 дзён.