Афіцыйна адкрыты адрамантаваны ўчастак трасы Мінск - Гродна

13 июня 2019
Сёння афіцыйна адкрылі адрамантаваны ўчастак трасы Мінск - Гродна. На чатырохпалоснай магістралі пабудавалі 9  развязак, 27 мастоў і пуцеправодаў. Пракладзены новыя камунікацыі. Дарэчы,  дарогу рамантавалі ў тым ліку і з элементаў старой. Напрыклад, перапрацаваны жалезабетон паклалі ў аснову дарожнай падушкі. На сэканомленыя грошы адрамантавалі ўхабістыя ўчасткі гэтай трасы бліжэй да Мінска.

Рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі  каштавала 230 мільёнаў долараў. Некаторыя дробныя работы яшчэ прадоўжацца, але яны не запатрабуюць перакрыцця руху па трасе.