Афіцыйная частка мерапрыемстваў пачнецца на плошчы Незалежнасці ў Мінску

7 ноября 2014

Па традыцыі афіцыйная частка мерапрыемстваў пачнецца сёння на плошчы Незалежнасці ў Мінску. У 10 раніцы ля помніка Леніну збяруцца сотні людзей. Традыцыйны мітынг і кветкі ад ветэранаў, прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый і, вядома, камуністычнай партыі краіны. Сёння таксама пройдуць святочныя гулянні, а жыхароў сталіцы чакае грандыёзная культурна-забаўная праграма і канцэрт.