Афіцэры і курсанты ваеннай акадэміі разгарнулі ля дамоў ветэранаў сапраўдныя канцэртныя пляцоўкі

6 мая 2020
Віншаванні з 75-годдзем Вялікай Перамогі  на адрас нашых ветэранаў  гучаць па ўсёй краіне! Афіцэры і курсанты ваеннай акадэміі  разгарнулі ля дамоў ветэранаў  сапраўдныя канцэртныя пляцоўкі! Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае. Салдаты Перамогі". Напярэдадні свята спецназаўцы наведалі легенду разведкі  Генадзя Юшкевіча. Дэсантнікі ўручылі ветэрану ў падарунак  знакаміты кулямёт ППШ, а затым праспявалі яму песні ваенных гадоў. У фінале віншавання  вайскоўцы прайшліся калонай  перад заслужаным разведчыкам пад марш "Развітанне славянкі".