Афіцэры ДАІ віншуюць жанчын з надыходзячым святам вясны

6 марта 2014
Мабыць, столькі ўвагі гэтымі днямі ад дарожнай міліцыі толькі радуе. Праўда, свой пільны позірк, напрыклад, сталічная ДАІ накіроўвала выключна на вадзіцеляў-дзяўчат. Афіцэры віншавалі жанчын з надыходзячым святам вясны. Пасля праверкі дакументаў аўтамабілістак чакаў прыемны сюрпрыз. І калі спявак Саша Нэма віншаваў жанчын і ўручаў ім кветкі і падарункі, то інспектары гаварылі кампліменты і жадалі ўдачы на дарозе.

І, нягледзячы на тое, што інспектар з кветкамі гэтымі днямі ўжо паспеў стаць традыцыяй на мінскіх дарогах, то падарункі шчыра здзіўлялі. Вясновая кампанія праходзіць не 8 Сакавіка, а 6-га, і ў гэтым ёсць свой сэнс. Інспектары параілі дзяўчатам быць уважлівымі за рулём на выхадных.