Афіцэры 72-га аб'яднанага навучальнага цэнтра ў Пячах пройдуць атэстацыю

4 ноября 2017

Аб гэтым сёння заявіў міністр абароны краіны Андрэй Раўкоў. Ваенным ведамствам прынята рашэнне атэставаць увесь афіцэрскі састаў, а таксама прапаршчыкаў. Гэта звязана з гібеллю ваеннага радавога Аляксандра Коржыча ў Барысаўскім раёне. Зараз расследаванне працягваецца. На дадзены момант шэраг службовых асоб звольненыя з Узброеных сіл альбо адхіленыя ад пасады. А таксама ўзбуджаныя 13 крымінальных спраў, якія аб'яднаныя ў адну вытворчасць. Абвінавачанне прад'яўлена дзесяці вайскоўцам, яшчэ пяцёра знаходзяцца ў статусе падазроных.

Воінскія часці ў Беларусі планава абсталёўваюцца сістэмамі назірання. Відэакамеры будуць усталяваныя і ў Пячах. У гэты момант там рамантуецца казарма, запланаваны рамонт яшчэ дзвюх. Андрэй Раўкоў нагадаў, што тут трэба завяршыць у планавыя тэрміны выпуск спецыялістаў і якасна падрыхтавацца да прыёму новага папаўнення.