Афіцэрскі баль прайшоў у Маладзечне

20 февраля 2016

Добрая традыцыя напярэдадні галоўнага мужчынскага свята. Абаронцаў Айчыны запрасілі на сапраўдны афіцэрскі баль у Маладзечне. Людзі ў форме даказалі: яны могуць быць яшчэ і сапраўднымі джэнтльменамі. Увесь вечар на паркеце афіцэры разам са сваімі другімі палавінкамі танцавалі вальс, паланэз і іншыя класічныя бальныя танцы. Акрамя таго, для абаронцаў Айчыны падрыхтавалі канцэртную праграму - любімыя ваенныя песні падпявала ўся зала.

Акрамя таго, лепшых прадстаўнікоў сапраўднай мужчынскай прафесіі губернатар Мінскай вобласці ўзнагародзіў ганаровымі граматамі і дыпломамі.