Адобраны праект праграмы па ўдасканаленні навуковай сферы

12 декабря 2013
Арыентацыя на рэальны сектар эканомікі і патрэбы вытворчасці. Навуковая грамадскасць Беларусі адобрыла сёння праект праграмы па ўдасканаленні навуковай сферы. Распрацаваць гэты дакумент даручыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, каб навука дапамагала эфектыўна вырашаць усе задачы, якія стаяць перад дзяржавай.

Праект прадугледжвае, у прыватнасці, стварэнне нацыянальных даследчых лабараторый і цэнтраў, навукова-тэхналагічных кластараў, а таксама ўкараненне адзінай сістэмы экспертызы распрацовак. Прадумана развіццё партнёрства ў навуцы дзяржавы і прыватніка, прыцягненне замежнага капіталу.

Зараз дакумент будзе накіраваны для ўзгаднення ва ўрад і на подпіс Кіраўніку дзяржавы. Гэты праект вызначыць развіццё айчыннай навукі на найбліжэйшыя 10 гадоў.