Адным з першых свой выбар зрабіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі

11 октября 2015

Адным з першых з самой раніцы на ўчастку ў 27-й сталічнай школе свой выбар зрабіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі. На галасаванне Генадзь Давыдзька прыйшоў з жонкай і ўнукам. Паводле яго слоў, гэта ўжо традыцыя - наведваць найважнейшыя палітычныя мерапрыемствы сям'ёй. Адразу пасля галасавання старшыня Белтэлерадыёкампаніі адправіўся на працу. Як падкрэсліў Генадзь Давыдзька, будучыня Беларусі залежыць, у тым ліку, і ад таго, што мы самі робім для развіцця нашай краіны.

Адзначым, шматлікія вядомыя беларусы галасавалі датэрмінова на працягу тыдня ў залежнасці ад свайго працоўнага графіка. Бо ў некаторых кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў на сёння былі запланаваны камандзіроўкі.