Адна з найстарэйшых школ Беларусі святкуе свой юбілей

7 февраля 2015

Упершыню сярэдняя Сноўская школа ў Мінскай вобласці адчыніла свае дзверы для вучняў роўна 150 гадоў таму. За гэты час яе выпускнікамі сталі парадку пяці тысяч чалавек, з якіх некалькі сотняў з залатым і срэбным медалямі. Амаль два стагоддзі таму гэта быў аднапавярховы драўляны будынак, а ўжо сёння сучасны навучальны комплекс вядомы і за межамі нашай краіны. Акрамя дасягненняў вучняў цяперашніх, школа таксама славіцца і такімі знакамітымі выпускнікамі, як вядомыя дактары, дэпутаты і міністры. А 50 гадоў таму дыплом з адзнакай з рук дырэктара менавіта гэтай школы здолеў атрымаць і старшыня Савета Рэспублікі нашай краіны Міхаіл Мясніковіч.

Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Старая школа адрозніваецца ад школы сённяшняга дня. Асабліва для сельскай мясцовасці таго перыяду. Гэта быў не толькі адукацыйны працэс, мы атрымлівалі свайго роду навуку жыцця".

Як ужо склалася паводле добрай традыцыі, сёння - у першую суботу лютага - ва ўсіх школах, ліцэях і ўніверсітэтах нашай краіны адзначаюць вечар сустрэчы выпускнікоў.