Адна з самых вялікіх рэзідэнцый беларускага Дзеда Мароза знаходзіцца ў Гомельскай вобласці

28 декабря 2019
Маленькіх гасцей казачны герой разам са Снягуркай прымае ў Нацыянальным парку "Прыпяцкі". Тут разбілі цэлы забаўны комплекс. На яго  тэрыторыі  дом ведзьмака, вятрак і валоданні Бабы-ягі. У каларытнай карчме юных гасцей частуюць гарачай гарбатай з блінамі і стравамі, прыгатаванымі прама на вогнішчы згодна з даўнімі рэцэптамі Палескага рэгіёна.  Асаблівасць палескай рэзідэнцыі і ў тым, што ў мясцовага Дзеда Мароза ёсць сваё падвор'е з незвычайнымі гадаванцамі. Адзін з іх - высакародны алень Кузя -  ужо паспеў стаць сімвалам палескай рэзідэнцыі. А ў сафары-парку на 260 гектарах можна пабачыць дзікоў, ласёў, казуль і іншых дзікіх жывёл.

Працуе ў рэзідэнцыі і пошта Дзеда Мароза.