Адзін з заснавальнікаў камічнага тэатра "Квартэт І" Леанід Барац сёння ў "Актуальным інтэрв'ю"

1 апреля 2018

Асцярожна, сёння асабліва высокая верагоднасць пачуць у свой адрас "у цябе спіна белая" і стаць аб'ектам розыгрышу! Увесь свет адзначае Дзень смеху. Спецыяльна да свята Агенцтва тэленавін падрыхтавала спецыяльны праект. Без жартаў пра жарты сёння ўвечар распавядзе адзін з заснавальнікаў папулярнага камічнага тэатра "Квартэт І" Леанід Барац. Ён не хавае, пра што гавораць мужчыны, калі побач няма жанчын. Акцёр выступіў яшчэ і сцэнарыстам такіх культавых камедый, як "Дзень радыё", "Дзень выбараў", "Аб чым гавораць мужчыны". Набыўшы поспех на тэатральнай сцэне, напісаныя ім спектаклі атрымалі экранізацыю. Чаму артыст недалюблівае Дзень смеху? Ці ёсць для яго табу ў гумары? І на кім правярае жарты? Гэтым вечарам - у "Актуальным інтэрв'ю". Глядзіце адразу пасля праграмы "Галоўны эфір".