Тут праграма выкладання грунтуецца на так званай ментальнай арыфметыцы. Дзеці ад 4 да 16 гадоў на занятках выкарыстоўваюць драўляныя японскія лічыльнікі – сарабан. Рашэнне матэматычных задач менавіта такім чынам гарманічна развівае адразу два паўшар'і галаўнога мозга. Ужо літаральна пасля некалькіх тыдняў заняткаў ментальнай арыфметыкай бачныя вынікі – дзеці лепш засвойваюць школьны матэрыял, становяцца больш сабранымі і дысцыплінаванымі.
Ментальная арыфметыка як методыка заснаваная больш чым дзве тысячы гадоў таму. Яна паспяхова працуе ўжо ў пяцідзесяці дзвюх краінах свету - у Канадзе, Кітаі, Японіі і Вялікабрытаніі. У Беларусі першая школа геніяў дзейнічае першы месяц.













