Таленавітыя школьнікі і студэнты атрымалі прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта

19 января 2016

Яны – пераможцы алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый і матэматычных турніраў не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Сёння таленавітыя школьнікі і студэнты атрымалі прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Дзяржаўнай гімназіі - каледжы мастацтваў. За поспехі ў вучобе адзначылі 114 адораных маладых людзей. Упершыню падчас урачыстасці выпускніцы лінгвістычнай ВНУ ўручылі сертыфікат на гадавое навучанне ў Шэньчжэньскім універсітэце. Такі падарунак беларускай студэнтцы прэзентуе кітайскае кіраўніцтва.

Таленавітых вучняў і студэнтаў у нашай краіне падтрымліваюць на працягу 20 гадоў. За гэты час спецыяльныя прэміі, стыпендыі і матэрыяльную дапамогу атрымалі больш за 30 000 маладых людзей, якія праявілі сябе ў розных сферах - ад спорту да матэматыкі.