Таленавітыя падлеткі вярнуліся ў Мінск з перамогамі ў васьмі намінацыях конкурсу "Тэхнаінтэлект"

23 мая 2019
Юныя інжынеры і праграмісты сталіцы вярнуліся з міжнароднага конкурсу "Тэхнаінтэлект". У актыве таленавітых падлеткаў перамогі ў васьмі намінацыях. Як сабраць свой 3D-прынтар і марсаход на сонечных батарэях - даведаўся Ілья Цвяткоў.

Ствараць цуды тэхнікі Даніла Елісееў пачаў яшчэ у сёмым класе - тата паказаў хлопцу, як працуе 3D-прынтар. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага ўражаны хлопец сабраў свой прынтар з некалькімі функцыямі, а зараз павёз на міжнародны конкурс "Тэхнаінтэлект" у Каралёў больш сур'ёзную распрацоўку - універсальную інжынерную станцыю. Вярнуўся не з пустымі рукамі - узяў першае месца ў намінацыі "Тэхнічнае канструяванне". 

Хлопец прызнаецца: у школе не ўсе прадметы даюцца лёгка. Але толькі не дакладныя навукі, бо без ведання законаў фізікі, матэматыкі і азоў праграмавання ў распрацоўцы такіх праектаў не абысціся. 

Тэхнікі сталічнай каманды вярнулася з форуму "Тэхнаінтэлект" абсалютнымі пераможцамі: прызавыя месцы ў васьмі намінацыях. Майстэрства і веды юных геніяў інжынерыі высока ацанілі члены журы. 

На конкурсе, які праходзіць раз на два гады беларускія тэхнікі выступаюць ужо ў 6 раз. Акрамя 3D-прынтараў наша каманда прадставіла таксама мабільныя прылады, інжынерныя камп'ютарныя праграмы і нават мадэль марсаходу.

А вось гэта ўльтрагукавы выпраменьвальнік. З яго дапамогай можна чысціць золата і срэбра, рэгуляваць вільгаць паветра і нават паскорыць рост насення. 

Наступны конкурс адбудзецца ў 2021 годзе ў Беларусі. Лепшыя канструктары і праграмісты з усёй краіны прадэманструюць свае працы. Пераможцы гэтага года трапілі ў банк дадзеных таленавітай моладзі рэспублікі.